Чарговы этап акцыі “Канікулы без дыму і агню” прайшоў у “Баравічку”

Здарэнні і бяспека

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз наведалі летні аздараўленчы лагер “Баравічок”.
Сустрэлася з ратаўнікамі другая змена лагера. Мерапрыемства пачалося з выступу інспектара РАНС Аляксандра Беленка. Ён прывёў статыстыку гібелі дзяцей на пажарах, іх прычыны, у ліку якіх ёсць і дзіцячае свавольства з агнём. Асаблівая ўвага была нададзена правілам паводзінаў на вадаёмах, аказанню першай дапамогі людзям, якія тонуць. А вось праверыць, як дзеці ведаюць гэтыя правілы, можна было з конкурсу пантамімы, у якім каманда павінна была без словаў паказаць, што забараняецца рабіць пры наведванні вадаёмаў. Былі праведзены іншыя конкурсы і віктарыны: з выратавальнай вяроўкай, па тушэнні ўмоўнага пажару, на веды рубрык і тэматыкі апошняга нумара часопіса “Юны ратаўнік”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы і сувеніры.

Нягледзячы на тое, што ў змене былі дзеці з усёй Беларусі, прыемна было бачыць добрыя веды правілаў бяспекі менавіта хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзятлаўскага раёна.
Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала дэманстрацыя тэхнічнага абсталявання ратаўнікоў. Добры настрой дапамаглі задаць не толькі конкурсы, але і вядома ж сувеніры, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі акцыі.

DSCN8315ф

DSCN8329ф

DSCN8333ф

DSCN8350ф

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *