З 24 па 30 студзеня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 59 паведамленняў, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 26 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 30 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 26 правапарушальнікаў, узбуджана 6 крымінальных спраў.
Занос – і лабавое сутыкненне
Зімовы сезон патрабуе асаблівай уважлівасці ад вадзіцеляў. Так, 30 студзеня на ўчастку дарогі Наваельня-Казлоўшчына-Дзераўная жыхарка раёна, якая кіравала аўтамабілем “Фольксваген”, дапусціла занос і лабавое сутыкненне з сустрэчнай машынай “Форд”. У выніку аварыі спалучаныя траўмы атрымаў і быў шпіталізаваны вадзіцель “Форда”, 1966 года нараджэння. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga