На ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Жыхары Дзятлаўшчыны актыўна дзеляцца думкамі наконт новых палажэнняў галоўнага дакумента.

– У кожнага грамадзяніна нашай краіны ёсць магчымасць унесці свае прапановы і пажаданні ў Асноўны закон Рэспублікі Беларусь, – зазначае дырэктар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, актывістка раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Нячай. – Час ідзе, і ўсё мяняецца. Неабходна адзначыць, што ў новай Канстытуцыі вызначана і замацавана шмат важных пазіцый, якія забяспечваюць стабільнасць і далейшае развіццё Беларусі. Захоўваецца сацыяльная скіраванасць нашага жыцця, вызначана даступнасць і якасць медыцынскага абслугоўвання, забяспечана якасная і даступная адукацыя, захаванасць гістарычнага мінулага нашай дзяржавы, абарона духоўных і сямейных каштоўнасцяў, што, на мой погляд, сапраўды прадыктавана часам.

Прыняцце паправак у Канстытуцыю – гэта магчымасць глядзець упэўнена ў будучыню.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!
ГрадусПлюс. Куды падзець ураджай?
Дожинки-2026. Афиша

Дожинки-2026. Афиша

20 августа, 2026

Похожие публикации