Марыя Жыдко: “Беларускі фонд міру заклікае да аб’ектыўнага расследавання”

Важнае Грамадства

На мінулым тыдні Дзяржпагранкамітэт агучыў інфармацыю аб польскім ваеннаслужачым Эмілі Чэчка, які перайшоў граніцу і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Яго заяўленні былі шакіруючымі, аднак праваабарончыя арганізацыі краін Захаду да гэтага часу маўчаць.

А вось беларусы не змаглі не адрэагаваць на сітуацыю, калі жыццё чалавека поўнасцю абясцэньваецца. У ліку грамадскіх аб’яднанняў, якія выражаюць глыбокую занепакоенасць падзеямі, “Беларускі фонд міру”.

Сваё бачанне на гэты конт выказала наша зямлячка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Марыя Жыдко:

– Наша арганізацыя выказвае глыбокую занепакоенасць заяўленнем польскага салдата Эміля Чэчка аб злачынствах, якія маглі ўчыняцца ў адносінах да польскіх мігрантаў, магчыма, і валанцёраў, якія спрабавалі аказваць ім дапамогу на польска-беларускай граніцы.

Беларускі фонд міру прытрымліваецца пазіцыі, што міжнародная грамадскасць не павінна ігнараваць такую інфармацыю і пакідаць яе без належнай увагі, бо ў свеце няма нічога больш каштоўнага, чым чалавечае жыццё, і больш страшнага, чым забойства.

Пры ацэнцы падзей беларусы заўсёды прытрымліваюцца адзіных стандартаў, таму асабліва здзіўляе, што ў той час, калі ў адносінах да нашай краіны ствараюцца спецыяльныя камісіі, прызначаюцца спецдакладчыкі, у гэтым кірунку адсутнічаюць якія-небудзь актыўныя дзеянні кампетэнтных міжнародных інстытутаў. “Беларускі фонд міру” заклікае, ААН, АБСЕ, Human Right Watch і іншыя арганізацыі да стварэння спецыяльнай камісіі і правядзення аб’ектыўнага расследавання.

Чаго баяцца еўрапейскія праваабаронцы? Магчыма таго, што іх групы рэагавання, праводзячы следчыя дзеянні, установяць рэальныя факты, якія сведчаць аб парушэннях Польшчай правоў чалавека?

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga