Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас будзе ажыццяўляць гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 па 31 снежня 2021 года ў горадзе Дзятлаве на пляцоўцы паміж магазінам “Будматэрыялы” і адміністрацыйным будынкам, размешчанымі па адрасе: плошча 17 Верасня, 2.
ЦАНА НА ГАНДЛЁВАЙ КРОПЦЫ (рублёў):
ад 0,5 да 1 м – 11 руб.;
ад 1,001 да 2 м – 14,00 руб.;
ад 2,001 да 3 м – 18,50 руб.;
ад 3,001 да 5 м – 35,50 руб.;
ад 5,001 да 8 м – 64,50 руб.;
больш за 8 м – 267 руб;
навагодні букет – 4 руб.
Рэжым работы гандлёвай кропкі: з 11 да 19 гадзін.
ЦАНА Ў ЛЯСНІЦТВАХ:
ад 0,5 да 1 м – 10 руб.;
ад 1,001 да 2 м – 12 руб.;
ад 2,001 да 3 м – 16 руб.;
ад 3,001 да 5 м – 30 руб.;
ад 5,001 да 8 м – 55 руб.;
больш за 8 м – 197 руб;
навагодні букет – 3,50 руб.
Рэжым работы: з 8 да 17 гадзін панядзелак – пятніца; субота, нядзеля – выхадныя.
Напярэдадні навагодніх святаў работнікі дзяржаўнай лясной аховы праводзяць рэйды па выяўленні незаконных высечак елак. Будзе арганізавана патруляванне лясоў побач з населенымі пунктамі, дарогамі і хвойнымі маладнякамі. Таксама будуць выстаўлены пасты, у тым ліку разам з работнікамі дзяржаўтаінспекцыі. У грамадзян, якія перавозяць навагоднія дрэўцы, будуць правяраць дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё. Актыўна напярэдадні навагодніх святаў дзяржлесахова будзе карыстацца камерамі фота- і відэафіксацыі. За самавольную высечку навагодняга дрэва – штраф ад 145 руб. да 1450 руб. Акрамя гэтага, парушальніку неабходна будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную супрацьпраўнымі дзеяннямі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga