Падтрымліваць людзей у цяжкую хвіліну вельмі важна.
23 лістапада Дзятлаўшчына зноў “працягнула руку дапамогі” бежанцам, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.
Сфарміравана чарговая гуманітарная пасылка.
Намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова расказала:
– Дзятлаўскія раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” сёння прынялі ўдзел у перадачы гуманітарнай дапамогі бежанцам, якія знаходзяцца на мяжы на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
“Беларускі саюз жанчын” аказвае дапамогу ад Дзятлаўскага раёна ўжо трэці раз, “Белая Русь” – першы. Мы перадаём мясныя ялавічныя кансервы і прадукты хуткага прыгатавання.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga