Калі вы вырашылі адправіцца ў лес, памятайце пра некаторыя меры засцярогі.

Вазьміце з сабой мабільны тэлефон, прасачыце, каб ён быў зараджаны.

Выбірайце адзенне яркіх колераў. Абутак павінен быць максімальна зручным.

Вазьміце з сабой нож, запалкі. Прыперамяшчэнні па лесе запамінайцеарыенціры, пакідайцезасечкі.

Калі вы заблукалі, то не панікуйце. Узгадайцеапошнююпрыкмету на знаёмайчастцы шляху (возера, лініяэлектраперадач і іншае). Адшукацьдарогу да населенага пункта таксама вам дапамогуцьгукі: брэхсабакі, шум цягніка, машын. Да населеныхпунктаў у большасцівыпадкаўвядуцьлясная і прасёлачнаядарогі, а таксамасцежкі. Выходзьце на “ваду” – уніз па плыні. Ручайвыведзе да ракі, рака – да людзей. Адчулі дым – ідзіцесупраць ветру (гэтазначыць да крыніцы дыму).

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации