Аляксандр Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Сёлета ўпершыню буду прадстаўляць раён на Усебеларускім народным сходзе. Гэта для мяне вялікі гонар і адначасова вялікая адказнасць. На форуме, спадзяюся, будзе магчымасць абмеркаваць надзённыя пытанні з калегамі з іншых рэгіёнаў краіны, пераняць станоўчы вопыт, падзяліцца нашымі дасягненнямі.

Дзятлаўскі сельскі савет, які я ўзначальваю, – адзін з самых буйных у раёне: ён налічвае 32 населеныя пункты, 2100 жыхароў. Аграгарадок Раклевічы на тэрыторыі нашага сельскага савета стаў першым з сельскіх населеных пунктаў, у якім прайшло раённае свята работнікаў вёскі “Дажынкі”. Было зроблена вельмі многа па добраўпарадкаванні населенага пункта: абноўлены фасады будынкаў, агароджы, капітальна адрамантаваны фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, вясковая сталовая, якая на сёння з’яўляецца адной з лепшых у раёне, часткова адрамантавана школа. За мінулую пяцігодку ў аграгарадку было праведзена газавае ацяпленне.

Гэта толькі адзінкавы прыклад з той пастаяннай мэтанакіраванай работы па навядзенні парадку на зямлі, якая вядзецца на тэрыторыі сельскага савета. Сумеснымі намаганнямі было ліквідавана нямала аварыйных дамоў у вёсках, уведзены ў севаабарот новыя землі. Згодна з планам, цягам года суботнікі па добраўпарадкаванні праходзяць у кожным з населеных пунктаў, людзі ахвотна ўдзельнічаюць у іх. Надзейнымі памочнікамі, адукаванымі арганізатарамі і мудрымі дарадцамі па справах сельскага савета з’яўляюцца 22 старасты населеных пунктаў сельсавета.

Дзятлаўскі сельвыканкам пастаянна цесна супрацоўнічае з сельгаскааператывам “Русь-Агра”, які таксама мае чым ганарыцца. За апошнія пяць гадоў была ўведзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма на 777 кароў у вёсцы Хадзяўляны, сучасная збожжасушылка ў Апаліна-Басіна, бульбасховішча ў Пенчыцах.

Развіваючыся ўсебакова, мы надаём вялікае значэнне сферы культуры. На тэрыторыі сельсавета паспяхова працуюць творчыя калектывы і аб’яднанні. Наш тэатр-студыя гульні “Прымакі” стаў лаўрэатам фестывалю “Карнавал весялосці” ў Воранаве, Андрэй Савасцюк – прызёрам фестывалю фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, Андрэй Пузач і Валерый Іванашка – аднымі з лепшых выканаўцаў агляду-конкурсу “Песенны вернісаж”. У нас працуюць выдатныя майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, беражліва захоўваюцца традыцыі і абрады старэйшых пакаленняў.

Наш сельскі савет неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і граматамі. У гэтым годзе па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскі сельвыканкам занесены на раённую Дошку гонару. Менавіта працавітасць і гаспадарлівасць вяскоўцаў – галоўная прычына нашых поспехаў.

Галоўны курс, якога мы трымаемся ў сваёй штодзённай працы, адлюстроўваецца словамі Прэзідэнта краіны: мы прымалі і будзем прымаць усе магчымыя меры па паляпшэнні якасці жыцця людзей.

Падрыхтавала да друку Н. СТУПЧЫК
Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации