З 25 мая па 5 чэрвеня 2016 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна будзе праходзіць аперацыя ДАІ пад назвай “Увага – дзеці!”.

У гэты перыяд дзяржаўтаінспектары будуць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
Паводле статыстыкі, 70 % аварый з удзелам непаўналетніх здараюцца па віне дарослых.
Усяго за чатыры месяцы 2016 года ў Беларусі адбыліся 77 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх 2 дзіцяці загінулі, 75 – атрымалі раненні. Сярод непаўналетніх удзельнікаў аварый: 40 пешаходаў, 30 пасажыраў, 6 веласіпедыстаў і адзін вадзіцель матацыкла.

Спадзёмся, што ў добрай справе навучання дзяцей правілам паводзінаў на дарозе нам дапамогуць і бацькі, і педагогі, і вадзіцелі, таму што бяспека дзяцей – гэта наш агульны клопат.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации