Пад такой назвай 25 сакавіка ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла тэматычная пляцоўка па абмеркаванні галоўнага дакумента нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыняць удзел у разглядзе трох тэматычных блокаў запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, членаў раённага савета ветэранаў, старшыняў галіновых прафсаюзных арганізацый і прадстаўнікоў пярвічак.

Мадэратар сустрэчы, краязнаўца Міхаіл Лук’янчык звярнуў увагу прысутных на тое, што ў беларускім грамадстве актыўна ідзе абмеркаванне змяненняў, якія могуць быць унесены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таму прыспеў час узгадаць асноўныя яе палажэнні, якія рэгулююць розныя сферы нашага жыцця.

Аб забеспячэнні грамадскага правапарадку ў нашым раёне, расказаў начальнік аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку АУС райвыканкама Андрэй Юшкевіч. Ён нагадаў, што з 1 сакавіка 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь змянілася адміністрацыйнае заканадаўства. Больш увагі цяпер скіравана на прафілактыку і папярэджанне парушэнняў. Уведзена такая мера адказнасці, як “грамадскія работы”. Больш жорсткімі сталі адміністрацыйныя пакаранні за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, павялічаны памеры штрафаў за такія парушэнні. У раёне наладжана актыўная тлумачальная работа з насельніцтвам аб наступствах супрацьпраўных паводзінаў.

Удзельнікі сустрэчы пацікавіліся ў праваахоўніка аб правілах палявання і працэсе атрымання дазволу на набыццё паляўнічай зброі, правах і абавязках непаўналетніх, іх адказнасці за парушэнні заканадаўства. Андрэй Юшкевіч падрабязна адказаў на ўсе пытанні.

Наступны тэматычны блок тычыўся працоўнага заканадаўства і абароны правоў працоўных. Аб рабоце раённага аб’яднання прафсаюзаў у гэтым кірунку расказаў яго старшыня Валерый Макарчык. Закрануў тэмы захавання правоў і гарантый работнікаў, умоваў працы, удасканалення сацыяльнага партнёрства, правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы. Толькі за мінулы год у аб’яднанне з рознымі пытаннямі звярнулася 28 членаў прафсаюза. Цяпер таксама можна звяртацца ў прафсаюзную грамадскую прыёмную.

Палажэнні закона “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” патлумачыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. Ён расказаў, што некалькі гадоў таму ў беларускіх юнакоў з’явілася магчымасць праходзіць альтэрнатыўную службу, аднак ёю пакуль скарысталіся адзінкі. Большасць нашых маладых землякоў праходзіць тэрміновую службу, некаторыя служаць у рэзерве.

У ваеннага камісара пацікавіліся, колькі трэба служыць хлопцам з вышэйшай адукацыяй і які гранічны ўзрост прызыву.

Рахункуючы вынікі тэматычнай пляцоўкі “Закон адзін для ўсіх”, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова падзякавала арганізатарам за цікавую сустрэчу і паабяцала, што на працягу года пройдзе яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў з тлумачэннямі розных галінаў заканадаўства.

За цікавую размову экспертам падзякаваў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, які таксама выказаў спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации