Кажуць, калі ў чалавека ёсць дабрыня, чуласць, добразычлівасць, значыць, ён як чалавек адбудзецца ці ўжо адбыўся.
Дабрачынная акцыя “Свет дабра” была арганізавана ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе. Члены валанцёрскага атрада “Рука сябра”, цімураўскіх атрадаў 5 і 8 “А” класаў, педагогі, работнікі Дома культуры падарылі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі сапраўднае свята.
Кветачка-вясёлка, у ролі якой выступіла Вікторыя Барук, загадала, каб з гэтай хвіліны рабілася ў школе толькі добрае! І сталі адбывацца цуды! З’яўленне роставых лялек з шарамі і падарункамі ператварыла дзіцячыя мары ў рэальнасць. Атрымалася свята з тэатралізаванай пастаноўкай, казачнымі героямі, музыкай і вясёлымі конкурсамі. Дзеці адгадвалі загадкі, танцавалі, расказвалі вершы, гулялі з героямі. Валанцёры і цімураўцы пажадалі сваім малодшым сябрам здароўя, верных сяброў, пераконвалі не падаць духам, раілі ставіць перад сабой пэўныя мэты і дамагацца іх. Завяршылася мерапрыемства сумеснай песняй “Мы жадаем шчасця вам!”.
У гэты дзень мы, дарослыя, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што ў нашых дзецях закладзена жаданне і імкненне рабіць дабро. Трэба толькі даць ім такую магчымасць.
Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup