Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы!
15 верасня ўсе работнікі бібліятэк Беларусі, а з імі і многія чытачы адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.
Сучасная бібліятэка – гэта пэўная крыніца ведаў, цэнтр духоўнай культуры і інфармацыі, тэрыторыя свабодных зносін і карыснага вольнага часу.
Свята Дзень бібліятэк – гэта прызнанне заслугаў усіх работнікаў бібліятэчнай галіны. Штодзень выконваючы свае прафесійныя абавязкі, вы прыводзіце чытачоў у дзіўны свет культуры і духоўнасці, выхоўваеце любоў да пазнання.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за вашу натхнёную працу і любоў да сваёй прафессіі.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і творчых поспехаў.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт