У канцы жніўня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” прайшоў фестываль масавага футбола “Адзін пераможца”.
Яго арганізатарам выступіў Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб.
У фестывалі прымалі ўдзел дваццаць восем чалавек.
Дзяўчаты і хлопцы кожную гульню дзяліліся на розныя каманды, аднак ачкі атрымлівала не каманда, а кожны ігрок паасобку: дзесяць ачкоў – за перамогу, пяць – за нічыю, нуль – за паражэнне.
Па выніках спаборніцтваў лепшымі ігракамі фестывалю масавага футбола “Адзін пераможца” прызнаны Уладзіслаў Кець, Дзмітрый Дарашэвіч, Арцём Белавус і Ягор Ерамейчык.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup