Вельмі цяжка развітвацца з цёплым, сонечным, поўным радасцей і прыемнасцей, бесклапотным летам.

Як жа добра летам: свеціць яркае сонейка, пяшчотна гладзіць цёплы летні вецярок, нібы запрашаючы ўсіх радавацца гэтым нядоўгім момантам жыцця. І вось хуткімі крокамі адыходзіць ад нас цудоўная пара.

У апошні летні дзянёк у Гезгалаўскім яслях-садзе адбылося сапраўднае свята “Бывай, лета!”.

На пачатку мерапрыемства выхавальнік дашкольнай установы Красоўская І. У., павітаўшы самых лепшых і самых вясёлых дзяцей, задала ім такое пытанне: “У якую пару года можна плаваць, загараць, для вянка кветак нарваць, у лес па ягоды хадзіць, рыбку ў рэчцы палавіць?” Ну, канешне, летам! Праз музычна-рытмічную кампазіцыю “Вось яно якое, наша лета!” выхаванцы ўспомнілі, якім цікавым быў летні час у дашкольнай установе.

З дапамогай чароўнай кветачкі, якая “вырасла” ў дзіцячым садзе на клумбе,  дзеці апынуліся на станцыі “Казачнай”. Там іх  сустрэла Баба Яга, якая спачатку спрабавала напалохаць дзетвару, а потым загадала загадкі пра летнія з’явы ў прыродзе.

Пасля чароўная кветачка перанесла дзяцей на станцыю “Спартыўную”, дзе выхаванцы разам са Спорцікам паказалі свой спрыт, прымаючы ўдзел у эстафетах.

Напрыканцы падарожжа дзеці апынуліся на летняй палянцы, дзе іх вітала само Лета. Паколькі ўсе былі сумныя, бо разумелі, што прыйшла пара  развітвацца з цёплай парой, Лета прапанавала вясёлыя гульні і карагоды.

Усё ж Лета мусіла пакінуць дзіцячы садок да  наступнага года.  Бывай, Лета!

Галіна ГАЎРОШ,
сацыяльны педагог Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации