Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе.
Гульня праходзіла ў спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава. Сапернік дзятлаўчанак — каманда Ашмянскага раёна.
Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава «Сырная страна» была відавочна мацнейшая, перамагла з лікам 3:0 (25:14, 25:17, 25:14). Каманда ў турніры 2020 года выступае ў абноўленым складзе, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін. У гэтым сезоне «Сырную страну» пакінулі Таццяна Маркель, Надзея Воранава,Ганна Сіліверстава. Яны будуць гуляць за лідскі раённы ФСК. У дзятлаўскую каманду вярнуліся Яўгенія Волік, Аліна Сляпцова, Марта Міцюк, Вольга Масюк (Трыпуць), Анастасія Качалава.
Турнір, як і летась, пройдзе у некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. Дзятлава – у групе “Б” з камандамі ДЮСШ г. Ліды, ОСДЮШОР ім.А.Сапегі-04 і Ашмянскага раёна.
Наступны матч каманда Дзятлава «Сырная страна» правядзе на выездзе – 22 лютага ў Лідзе.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадаставіў трэнер каманды Васіль РУСІН
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…