У Дварэцкай сярэдняй школе адбылася сустэча за круглым сталом адміністрацыі ўстановы адукацыі, класных кіраўнікоў, педагога сацыяльнага са спецыялістамі дзяржаўнай установы адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр” горада Дзятлава.

У ходзе сустрэчы педагогі вучыліся складаць педагагічную характарыстыку на непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. А таксама праведзена вучоба з педагагічным калектывам па арганізацыі работы з сем’ямі вучняў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі; абмяркоўвалася арганізацыя работы па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы дзяцей, якія вернутыя ў сям’ю па пастанаўленні камісіі па справах непаўналетніх ці па пастанаўленні суда, закраналася пытанне арганізацыі работы з дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў.

Педагогі не толькі атрымалі шмат карыснай для працы інфармацыі, але і пабывалі на занятку па прафілакттыцы прафесійнага выгарання з мэтай нармалізацыі эмацыянальнага стану.

І. ЛЯЎШУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации