Кожны з нас так ці інакш прыходзіць у аддзяленне паштовай сувязі: аплаціць паслугі, атрымаць пенсію, адправіць ліст або забраць доўгачаканую пасылку.
Гэтыя і многія іншыя аперацыі мы можам ажыццяўляць дзякуючы работнікам паштовай службы.
Карэспандэнт газеты “Перамога” пацікавіўся ў начальніка Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі Наталлі Мікалаеўны Цітовай, як працуе пошта сёння і што новага чакаць у будучыні:
– Сёння Дзятлаўскі ўчастак паштовай сувязі абслугоўвае 226 населеных пунктаў. Работнікі паштовай службы забяспечваюць усім спектрам паслуг не толькі жыхароў вялікіх населеных пунктаў, але і людзей, якія пражываюць у аддаленых і маланаселеных вёсках. Метадам мотадастаўкі абслугоўваюцца 185 населеных пунктаў, 41 – паштальёнамі. Усяго ў Дзятлаўскім раёне функцыянуе 21 аб’ект паштовай сувязі. Выплата дапамог, падпіска на перыядычныя выданні, дастаўка пісьмовай карэспандэнцыі – гэта толькі частка паслуг, якія прадастаўляе пошта. У людзей ёсць магчымасць скарыстацца паслугай “Паштовы кур’ер”, заказаць усё неабходнае ў інтэрнэт-магазіне РУП “Белпошта”. Таксама прапануецца скарыстацца паслугай “Аплачаная перасылка”. Варта адзначыць, што скарачаецца час праходжання ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, укараняюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Так, у людзей ёсць магчымасць адпраўляць і атрымліваць паштовыя грашовыя пераводы па Рэспубліцы Беларусь у рэжыме анлайн. Плануем забяспечыць сваіх паштальёнаў мабільным тэрміналам, які дазволіць аказваць шырокі спектр паслуг для сельскага насельніцтва: рэалізацыя тавараў спажывецкага попыту, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, латарэйных білетаў, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі з выдачай квітанцыі ў аўтаматычным рэжыме.
Напярэдадні свята хачу падзякаваць увесь калектыў за плённую сумесную работу, пажадаць працоўных поспехаў і прафесійных дасягненняў, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім. Ветэранам працы паштовай сувязі, былым работнікам і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, жадаю здаровага даўгалецця, бадзёрасці духу, дабрабыту, радасці, міру, згоды і аптымізму!
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…