Пастаянныя наведвальнікі трэнажорнай залы

Арганізацыя спартыўна-масавай работы з насельніцтвам з’яўляецца адным з важных фактараў  у нашым раёне.

Прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё фізкультурнага руху ў розных прафесійных сферах дзейнасці, далучэнне насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, разнастайнасць фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў – адна з прыярытэтных задач, якія ставяць перад сабой  арганізатары фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам.

Так, у аграгарадку Круцілавічы  летась пачаў рэалізоўвацца праект “Круцілавічы – здаровы пасёлак”, арыентаваны на паляпшэнне здароўя жыхароў пасёлка, стварэнне ўмоў, якія спрыяюць паляпшэнню якасці жыцця і ўмацаванню здароўя насельніцтва.

Стартаваў спартыўна-масавы праект у ліпені, і цяпер штомесяц да яго далучаецца ўсё большая колькасць людзей.

Актыўна падтрымалі ідэю рэалізацыі спартыўна-аздараўленчага праекта і ўдзельнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Да ліку пастаянных наведвальнікаў трэнажорнай залы, секцый па розных відах спорту далучыліся як маладыя спецыялісты сферы адукацыі, так і работнікі са стажам. Дзякуючы актыўнасці педагагічнага калектыву, прыкметна павялічылася колькасць аматараў у такіх відах спорту, як скандынаўская хадзьба і валейбол.

Аб значнасці праекта і тым, як уплываюць калектыўныя заняткі спортам на клімат у калектыве, расказала старшыня прафсаюзнага камітэта Вольга Бандарэнка:

– Фізічная культура і спорт у сучасным грамадстве з’яўляюцца важным фактарам падтрымання і ўмацавання здароўя людзей, удасканалення іх культуры, з’яўляецца спосабам камунікатыўных стасункаў і актыўнага правядзення вольнага часу, найлепшай альтэрнатывай шкодным звычкамі. Актыўныя заняткі спортам спрыяюць даўгалеццю чалавека, зніжэнню траўматызму, захворванняў, фарміраванню здаровага, маральна-псіхалагічнага клімату, дапамагаюць у згуртаванні калектыву і сям’і. Важна, каб кожны чалавек, незалежна ад узросту і прафесіі, службовага і матэрыяльнага становішча, мог займацца любімым відам спорту.

Калектыў работнікаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы з радасцю падтрымаў новы спартыўны праект, сумесна мы прымаем актыўны ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах і спаборніцтвах, у планах – арыенцір на новыя ідэі і праекты.

Займайцеся фізкультурай і спортам, далучайце да спорту сваіх дзяцей, сям’ю, сяброў і калег, і кожны новы дзень будзе пачынацца заўсёды з бадзёрага спартыўнага настрою, так, як у педагагічнага калектыву Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Святлана Кірыла: “Я шчаслівая на працы і ў сям’і”

У Год беларускай жанчыны нам выпала цудоўная магчымасць расказаць на старонках газеты “Перамога” пра абаяльных,…

5 часов ago

Последствия стихии в Даниловичском сельсовете

Сегодня в результате сильного порывистого ветра на территории Даниловичского сельсовета зафиксированы повреждения кровель жилых домов,…

5 часов ago

Як прайсці экспертызу СПМ?

У Дзятлаўскім аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама прайшоў прыём грамадзян, які правялі супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі…

5 часов ago

ПРО:Безопасность. Копани и искусственные водоемы – скрытая опасность для детей!

Уважаемые родители, в период купального сезона учите детей правилам безопасности у воды: не оставляйте детей…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Задача для матэматыка: дажыць да 100 з плюсам

11 чэрвеня выдалася не толькі цёплым, але і ўрачыстым, багатым на віншаванні з юбілейным 90-м…

7 часов ago

Поддержим нашу команду!

Уважаемые болельщики и жители Дятловского района! Приглашаем вас на матч в рамках Гродненского дивизиона. На…

9 часов ago