Categories: Улада

Адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі

11 кастрычніка на Дзятлаўшчыне адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбаршчыкі галасавалі на 25 участках, датэрміновае галасаванне доўжылася з 6 па 10 кастрычніка. У асноўны дзень галасавання карэспандэнтка газеты наведала Кастрычніцкі ўчастак для галасавання №9, дзе паназірала за ходам выбараў і настроем выбаршчыкаў.

Адным з першых у гэты дзень зрабіў свой выбар старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Ён павіншаваў усіх дзятлаўчан са святам і распавёў:

— Як кіраўнік раёна я абавязаны не толькі прыйсці на выбарчы ўчастак, але і запрасіць усіх дзятлаўчан паўдзельнічаць у выбарах. Сёння я хачу прагаласаваць за будучыню, за развіццё краіны і нашага рэгіёна. З нагоды дня выбараў хачу пажадаць усім жыхарам раёна, усім беларусам дабра, утульнасці, спакою, міру на зямлі.

Апошні і галоўны дзень галасавання адзначыўся высокай актыўнасцю выбаршчыкаў. Галасаваць пераважна прыходзілі парамі, сем’ямі разам з дзецьмі.

 

Як адзначыў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Кастрычніцкага ўчастка Ігар Грынчук, выбарчая актыўнасць была не меншай і ўчора, у суботу. Сёлета на ўчастку датэрмінова прагаласавалі 32% выбаршчыкаў. Упершыню атрымалі права галасаваць 16 маладых выбаршчыкаў на ўчастку. Ужо на 13.30 дня на 9-м участку прагаласавалі 60% выбаршчыкаў.

Святочны настрой на ўчастку падтрымалі работнікі культуры раёна і гандлёвая кропка спажывецкай кааперацыі раёна, якая гандлявала шырокім пералікам пачастункаў.

За ходам выбараў на ўчастку сачылі назіральнікі – прадстаўнікі нашага раёна і госці з замежжа (11 кастрычніка Дзятлаўшчыну наведалі 4 міжнародныя назіральнікі, якія прадстаўлялі Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і Місію СНД). Усе яны ацанілі высокі ўзровень арганізацыі выбарчага працэсу, спакойны актыўны ход галасавання і пазітыўны настрой выбаршчыкаў. Заўважым, што на 22 участках для галасавання, на Кастрычніцкім у тым ліку, упершыню былі ўстаноўлены празрыстыя выбарчыя скрыні.

Як адзначылі ў Дзятлаўскай раённай выбарчай камісіі, выніковая яўка выбаршчыкаў у нашым раёне склала 98,16%. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

 

 

 

 

 

 

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

4 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

4 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago