У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася імпрэза, прымеркаваная да 75-годдзя Гродзеншчыны.
Удзел ва ўрачыстасці прымалі чытачы, работнікі бібліятэкі, а таксама ўсе, хто быў зацікаўлены гэтай тэмай.
Гучалі песні і пранікнёныя вершы ад мясцовых жыхароў. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі госці са Слоніма.
Першым з гасцей выступіў Сяргей Чыгрын – беларускі літаратар, краязнаўца, гісторык. Ён прадставіў Слонімскі творчы альманах “Паланэз”, што быў выпушчаны ў гонар Дня пісьменства. Таксама Сяргей Мікалаевіч падзяліўся планамі аб стварэнні падобнага альманаха, толькі ўжо для Дзятлаўскага раёна.
Слова ўзяла Надзея Салейка. Гэта творчы чалавек, вядомы Слонімскі мастак, які выдае кнігі, піша вершы. Надзея выканала дзве песні і пачытала ўласныя вершы.
Мікола Канановіч, паэт і журналіст, які з’яўляецца выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара газеты “Газета Слонімская”, таксама падзяліўся сваей творчасцю.
Напрыканцы мерапрыемства выступіў мясцовы краязнаўца Валерый Петрыкевіч, які заахвоціў жыхароў горада прыняць удзел у стварэнні Дзятлаўскага альманаха.
Удзельнікі ўрачыстасці мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Мая Гродзеншчына: гісторыя і сучаснасць”, арганізаванай у гонар юбілею Гродзенскай вобласці.
Святлана АБРАМЧУК
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…