У гэтым годзе акцыя «Тыдзень лесу-2019» была прымеркавана да года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тыдзень лесу аб’яднаў ўсіх неабыякавых да роднай прыроды людзей, патрыётаў сваёй краіны, якія разумеюць, што, толькі паважаючы мінулае і захоўваючы цяперашняе, мы зможам упэўнена глядзець у будучыню.

Моладзь пастаянна актыўная ў пошуку прымянення сваіх ведаў, сіл, энергіі. У нас ёсць гэтая патрэба — быць карыснымі і запатрабаванымі.

На працягу тыдня навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прымалі акыўны ўдзел у акцыях “Зберажы дрэва – здай макулатуру,”, “Чыстата – залог здароўя”, у працоўным дэсанце “Падарым прыродзе чысціню і парадак”. Навучэнцы пачатковых класаў удзельнічалі ў аперацыі “Малым рэкам – наш клопат”.

У шосты школьны дзень дзеці 8-9 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Ачысцім планету ад смецця”. Лес захламляецца бытавымі адходамі, якія трэба прыбраць і утылізаваць. Сумесная справа падняла ўсім настрой. Хандра і сум адступілі, на тварах з’явіліся ўсмешкі. Пасля работы вучні былі ўзнагароджаны прызамі ад Дзятлаўскага лясгаса.

Інга ПАЎЛЮЧЫК,
навучэнка 10 “Б” класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Похожие публикации