Сур’ёзныя сапернікі

У Навагрудку прайшло першынство па валейболе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння па праграме спартакіяды «Каласок» сярод сельскіх жыхароў.Паспяхова выступіла на спаборніцтвах каманда нашага раёна. Яна стала сярэбранымі прызёрам вобласці сярод 15 каманд удзельнікаў. У склад зборнай каманды ўвайшлі дзяўчынкі з чатырох установаў адукацыі. З Гезгалаўскай школы ( Паліна Адамчык, Вераніка Кугейка, Валерыя Стасюк), Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ( Вераніка Адамчык, Ксенія Болтач), Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (Кацярына Барысенка, Анастасія Гоман) , Гімназіі №1 горада Дзятлава Ганна Гульнік.

 

У першы дзень спаборніцтваў з аднолькавым лікам 2:0 па партыях былі разгромлены каманды Зэльвенскага,Карэліцкага і Гродзенскага раёнаў. На другі дзень чакалі больш сур’ёзныя сапернікі. Але і тут нашы дзяўчынкі праявілі сваё майстэрства. Спачатку паспяхова перамаглі каманду Астравецкага раёна (тэхнічная перамога), затым ў паўфінале  не аставілі ніякіх шансаў камандзе Ашмянскага раёна (2:0). І вось доўгачаканы фінал. Сапернік, як і ў мінулым годзе, каманда з Мастоўскага раёна. У напруджанай барацьбе з лікам 2:1 перамагла каманда з Мастоўскага раёна. Рашэннем  судзейскай калегіі ў склад зборнай вобласці ўвайшлі Каця Барысенка, як лепшы нападаючы і Паліна Адамчык, як лепшы блакіруючы. Наперадзе спаборніцтвы у горадзе Ваўкавыску.

Аляксандар БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст ФСК

 

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

5 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

5 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

5 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

5 часов ago

“Дажынкі-2025”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

5 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

5 часов ago