Мінулае не забываць, каб светлай была будучыня

На Дзятлаўшчыне працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Першыя юбілейныя медалі ўручылі сёння воінам-інтэрнацыяналістам, якія жывуць у Дзятлаўскім раёне.

Так, напярэдадні 15 лютага павіншаваць са святам і ўручыць юбілейны медаль у госці да Віктара Лябецкага прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Драгунскі і актывісты раённага грамадскага аб’яднання «БРСМ» на чале з першым сакратаром Кацярынай Хілімончык.

Аляксандр Дубовік выказаў Віктару Лябецкаму словы падзякі за мужнасць і адвагу ў цяжкіх ваенных абставінах, пажадаў самага галоўнага ў жыцці — здароўя і даўгалецця.

Падтрымаў словы старшыні райвыканкама Генадзь Суравец. Ён адзначыў, што нашы салдаты годна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, і гэта вялікая падстава ганарыцца сваімі землякамі.

Моладзь Дзятлаўшчыны пажадала Віктару Уладзіміравічу пакінуць усе жахі афганскай вайны ў мінулым дзеля светлай будучыні.

Ад раённай арганізацыі «БРСМ» Кацярына Хілімончык перадала Віктару Лябецкаму падарункі і кветкі.

Шмат маладых дзятлаўчан выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, і пра гэта ніхто не забудзе.

Юбілейныя медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” таксама ўжо ўручылі Сяргею Лазоўскаму, Сяргею Рудолю і Аляксандру Сцяпуру.

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

6 часов ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

7 часов ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

7 часов ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

8 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

10 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

12 часов ago