Вучнёўскі і педагагічны калектывы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы актыўна далучыліся да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, прымеркаванай да святаў Нараджэння Хрыстовага і Новага года.
Так, удзельнікі цімураўскага і валанцёрскага атрадаў сабралі сувеніры і канцылярскія тавары для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Арамя таго, удзельнікі валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” арганізавалі правядзенне навагодніх акцый “Дзеці – дзецям”, “Падарунак – дзецям”.
Ад дабрачынных спраў не засталіся ў баку і вучні пачатковых класаў. Усе яны працавалі ў творчай майстэрні “Ад усяго сэрца да Новага года”. Дзеці рыхтавалі паштоўкі, сувеніры да навагодніх святаў для дзяцей з прыёмных, апякунскіх, шматдзетных сем’яў. Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Сувенір” і “Мастачок” творча працавалі ў майстэрні “Ад душы для самых маленькіх”. Яны падрыхтавалі прыгожыя сувеніры для выхаванцаў дашкольных груп.
Пярвічная арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” правяла “Віншавальны марафон”. У рамках акцыі “Нашы дзеці” яны ўручылі падарункі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях.
З вялікім задавальненнем мы адзначаем, што ў дабрачынных акцыях прымаюць удзел усе дарослыя і дзеці. Нашы творчыя справы актыўна прадоўжацца ў бліжэйшы час. Новыя ідэі і ініцыятывы прынясуць выхаванцам, навучэнцам радасны і святочны настрой перад навагоднімі святамі.
Наталля СОКАЛ,
настаўніца Раклевіцкага д/с-БШ
В Дятлово на стадионе "Колос" прошел турнир по футболу среди ребят 2012–2014 года рождения. Юные…
Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…
На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…