У рамках падпісной кампаніі у аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” прайшоў чарговы Дзень падпісчыка. Яго правялі работнікі вузла сувязі разам з журналістамі раённай газеты “Перамога”.
Жыхары горада і раёна маглі не толькі падпісацца на выданні, але і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Яе прапаноўвала сваім падпісчыкам “раёнка”.
Варта дадаць, што Дзень падпісчыка — традыцыйнае мерапрыемства ў раённым вузле паштовай сувязі, удзел у якім прымаюць работнікі раённай газеты “Перамога”. А калі вы не паспелі падпісацца на “раёнку” у час акцыі, то яшчэ можаце гэта зрабіць, звярнуўшыся да свайго паштальёна.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА