5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Свята шчодрых сэрцам

Віншаванні з прафесійным святам і заслужаныя ўзнагароды ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага і яго намесніка Ігара Кухарэвіча сёння прымаў калектыў Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

– Вельмі сімвалічна, што Дзень работнікаў сацыяльнай абароны адзначаецца напярэдадні праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстова, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Ваша прафесія цесна звязана з такімі хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі, як самаахвярнасць, міласэрнасць, чуласць.

У гэтай галіне ў нас працуе значная доля спецыялістаў, бо той аб’ём дапамогі, у якой маюць патрэбу людзі, на жаль, не змяншаецца. Да прафесійнага свята хачу адрасаваць вам словы шчырай удзячнасці, асабліва за мінулагоднюю працу вахтавым метадам у час пандэміі, калі вы на два тыдні адрываліся ад сваіх сем’яў і дзяцей, каб аказваць прафесійную дапамогу нямоглым людзям і не падвяргаць іх здароўе небяспецы. Дзякую за разуменне, за клопаты аб падапечных і сумленнае выкананне прафесійнага абавязку. Веру, што тыя дабро і гуманнасць, якія вы несяце ў свет, абавязкова да вас вернуцца. Міру, дабра, здароўя, дабрабыту, радасці вам і вашым сем’ям!

– Прафесійнае свята работнікаў сацыяльнай абароны налічвае больш за стагадовую гісторыю, бо заўсёды ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў старонняй дапамозе, – звярнуўся да прысутных Ігар Кухарэвіч. – Вы дапамагаеце іншым, часам ахвяруючы асабістымі інтарэсамі, але праца ваша вельмі запатрабаваная і пачэсная, вашы клопат і ўвага падаўжаюць жыццё пажылых людзей, робяць яго ўтульным і камфортным. Пабольш вам яркіх і сонечных дзён сярод будняў, моцнага здароўя, аптымізму і ўпэўненасці ва ўсіх пачынаннях!

Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне ўзнагародаў і грашовых прэмій.

Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны дырэктар Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Ігар Ціхан. Уручаючы ўзнагароду, старшыня райвыканкама падзякаваў Ігару Аляксеевічу за сумленную шматгадовую працу, зазначыў, што калектыву пашанцавала з такім кіраўніком.

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі таксама санітаркі Раіса Юшкевіч і Святлана Сабалеўская, повар Святлана Пятліцкая, санітар Уладзімір Павачка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

34 минуты ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago