5 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Гэта нацыянальнае свята было ўстаноўлена ў краіне па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яго дата супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, заснаванага Генеральнай Асамблеяй ААН ў 1972 годзе.

Ахова навакольнага асяроддзя ў Беларусі, як і ў іншых дзяржавах, мае важнае значэнне. І ўлады, і грамадзяне краіны заклапочаны пытаннямі захавання прыродных экасістэм і ландшафтаў, а таксама аздараўлення экалагічнага становішча.

У Беларусі ёсць нямала запаведных зон. Зберагчы беларускую прыроду –  адна з найважнейшых задач не толькі самой Беларусі, але і ўсяго свету.

Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць і падзяку за вашу працу ў справе захавання і прымнажэння прыродных багаццяў нашай Беларусі. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце працаваць з невычэрпнай энергіяй, настойліва і своечасова вырашаць экалагічныя праблемы рэспублікі. Няхай ваша цяжкая, але такая неабходная праца і далей будзе паспяховай і плённай.

Жадаем вам, вашым сем’ям, родным і блізкім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай гэта свята будзе адзначана радасцю і добрым настроем, а таксама стане сімвалам дабра і міру ў вашых дамах.

Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации