У апошнія дні вясны адбылася фінальная гульня чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд. Гульня адбылася ў зале Гродзенскага лядовага палаца. Сапернік дзятлаўчанак – каманда Лідскага раёна.

У пачатку першай партыі гульня для нашых валейбалістак ішла спакойна, так як яны лідзіравалі. Але з сярэдзіны партыі сапернікі нарэшце зразумелі, што саступаюць, і сталі больш актыўнымі. На шчасце для нашых валейбалістак, сіл у лідскіх спартсменак не хапіла, каб прабіцца ў пераможцы. Першая партыя скончылася з лікам 25:23 на карысць дзятлаўчанак.

У другой партыі нашы ўважлівыя валейбалісткі ўжо ведалі слабыя бакі лідчанак, таму больш упэўнена атрымалі перамогу з лікам 25:14.

Правілы гульні не адмянялі трэцюю партыю. Хоць агульная перамога нашай Дзятлаўскай каманды была відавочная і гульцы маглі расслабіцца, аднак яны вырашылі не паніжаць сваю планку лідэраў і годна выступілі ў трэцяй партыі з лікам 25:18. Па выніках трох партый нашы зямлячкі-валейбалісткі атрымалі верную перамогу ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па валейболе з лікам 3:0.

Дарэчы, ужо трэці год запар каманда Дзятлаўскага раёна па валейболе становіцца чэмпіёнам Гродзенскай вобласці, нягледзячы на тое, што склад каманды абноўлены. З ранейшых гульцоў там засталіся Алена Дарашкевіч і Алена Бойка (Пяцэвіч).

Вялікую падтрымку валейбольнай камандзе аказвае Дзятлаўскі сыраробны завод, які заўсёды верыць у лідарства нашых спартсменаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Фота прадаставіў Васілій РУСІН

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

2 Комментарии

  • Малайцы, дзяўчаты! Поспехаў вам і надалей!

  • Не подведите и в следующем году!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации