4 снежня – Дзень страхавых работнікаў. Віншаванні – ад калег

Сённяшнія страхавыя работнікі – гонар і апора прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне.

Яны расказалі крыху пра сябе, павіншавалі са святам сваіх калег і кліентаў.

Павел Томчык, вядучы спецыяліст:

– Працую ў страхаванні шэсць гадоў, займаюся работай са страхавымі агентамі і пакрыццём выплат па маёмасных відах страхавання. Люблю сваю работу за тое, што змог тут пашырыць гарызонты, даведацца шмат новага. З другога боку, падабаецца празрыстасць і дакладнасць: ты напэўна ведаеш свае працоўныя абавязкі і якасна выконваеш іх. Калегам жадаю доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і задавальнення ад працы.

Ірына Баброўская, вядучы спецыяліст, старшыня прафсаюзнай арганізацыі:

– У Белдзяржстраху я без малога пятнаццаць гадоў, займаюся маёмаснымі і немаёмаснымі відамі страхавання. Як прафсаюзны лідар, стаю на абароне правоў работнікаў арганізацыі. Рабіць гэта проста, таму што ў нас добрае, спагадлівае кіраўніцтва. У працы для мяне галоўнае – спакой і гармонія ў калектыве, каб раніцай хацелася ісці на працоўнае месца, калі адчуваеш сябе там, як дома. Усё гэта ў нас ёсць, а яшчэ – дружная, надзейная каманда. Шчыра віншую са святам работнікаў і ветэранаў Белдзяржстраху. Жадаю дабрабыту, невычарпальнай энергіі, у жыцці – толькі шчаслівых выпадкаў.

Іна Ермаловіч, вядучы спецыяліст:

– Працую ў прадстаўніцтве паўтара дзясятка гадоў, займаюся заключэннем дагавораў страхавання па маёмасных і немаёмасных відах страхавання. Наша праца – шырокае поле для творчасці, і гэта мне ў ёй падабаецца. Самае прыемнае – бачыць радасць і ўдзячнасць людзей, якія атрымліваюць страхавую падтрымку ў выніку непрадбачаных сітуацый. Калегам жадаю моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, менш нявырашаных сітуацый.

Аляксандра Шалесная, страхавы агент:

– Сёлета адзначаю ўжо сёмае прафесійнае свята ў гэтым калектыве. Вельмі люблю тое, чым займаюся, глыбока паважаю калег, заўжды добразычлівых і спагадлівых. На работу іду з добрым настроем. Люблю кліентаў, і яны гэта адчуваюць, адказваюць узаемнасцю. Жадаю, каб не толькі блізкія, але і ўсе людзі не хварэлі. Усім нашым работнікам – бадзёрасці, добрага настрою, шчырых усмешак ад кліентаў.

Алена Цішук, страхавы агент:

– Я тут даволі даўно. Пачала працаваць у арганізацыі 19 лістапада, у дзень нараджэння сына, лічу, гэта асаблівы знак. Заўсёды аб’ядноўваю вакол сябе людзей і лёгка іду з імі на кантакт. Таму, відаць, я знайшла ў страхавой службе сваю ідэальную справу. У цяперашніх умовах жадаю самага важнага: здароўя ў калектывах і сем’ях, каб дзеці радавалі, пазітыву і інтарэсу да жыцця.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago