Восень, калі падумаць, – самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту – мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба “Нам гады не бяда” (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Валянціна Аляксандраўна Катвіцкая:

– Радасць для сябе знаходжу ў актыўным ладзе жыцця і сустрэчах з сябрамі. Два разы на тыдзень мы з наведвальнікамі аб’яднання “Здравушка”, якое працуе на базе аддзялення для пажылых людзей, ходзім у трэнажорную залу. Спартыўную нагрузку кожны выбірае па сваіх сілах. За час трэніровак я паспела даведацца шмат цікавага пра здаровы лад жыцця, прывяла свой арганізм у норму, пахудзела.

Вельмі мне падабаюцца мерапрыемствы, на якія наведвальнікаў клуба “Нам гады не бяда” запрашае бібліятэка. Асабліва шмат станоўчых эмоцый падарыла сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак. Я набыла яе кнігу “Валянціна бедная і багатая”. Выдатны твор. Калі чытала, нібыта падарожнічала ў часы сваёй маладосці.

Гутарыла І. Каўкель

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации