У рамках праходзячага ў Свіслачы абласнога фестывалю “Кніга і час” у актавай зале Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў адбылася навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Шлях беларускага друкаванага слова ў свіслацкім краі”.
Удзел у ёй прынялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Клімовіч, прадстаўнікі Свіслацкага раённага выканкама, навукоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дэлегацыя Гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прадстаўнікі грамадскасці свіслаччыны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Свіслацкага райвыканкама Уладзімір Анішчык. Ён адзначыў, што Свіслаччына гэта ўнікальны край, дзе заўсёды з павагай ставіліся да развіцця культуры ў цэлым і да друкаванага слова паасобку. Уладзімір Сяргеевіч пажадаў усім удзельнікам плённай працы, здароў’я і творчых поспехаў.
Плануецца асобнае выданне матэр’ялаў навукова-краязнаўчай канферэнцыі.
www.svisgaz.by
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации