Дарагія дзятлаўчане! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэты святочны дзень асаблівы ў нашай гісторыі. Сёння мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды аберагаў і працягвае аберагаць нашу Радзіму. Мы ўдзячны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, тым, хто сёння стаіць на варце краіны.
Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужных, цвёрдых духам людзей.
У гэты адметны дзень ад душы жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…