22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца жалобная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтым днём звязана трагічная падзея, якая пацягнула за сабой вялікую колькасць смерцяў.

Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была акупавана фашысцкай Германіяй з чэрвеня 1941-га па ліпень 1944 года. Лёс Хатыні напаткаў шэсць вёсак: Вялікую Волю, Гарадкі, Дубраўку, Трахiмавiчы, Чарлёнку, Дубароўшчыну.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанская брыгада, антыфашысцкі камітэт, партызанскі шпіталь. Дзятлаўчане па праву ганарацца імем Іосіфа Юр’евіча Філідовіча, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

9 ліпеня 1944 года Дзятлава было вызвалена воінамі 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Канавалава.

Назаўсёды засталіся ў дзятлаўскай зямлі воіны-вызваліцелі – Героі Савецкага Саюза: генерал-маёр Ян Янавіч Фогель, палкоўнік Павел Гаўрылавіч Пятроў, старшы сяржант Іван Сямёнавіч Фурсенка, афіцэры, байцы і партызаны, пахаваныя ў брацкіх магілах.

Памяць дзятлаўчан пра воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увекавечана ў помніках і абелісках.

Вялікая Айчынная вайна – гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Памяць аб іх будзе жыць вечна.

Як сімвал удзячнасці і пашаны ў гэты дзень ля месцаў воінскіх пахаванняў запальваюцца свечкі, лампады.

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации