Адбудзецца «Прамая лінія»
21 кастрычніка з 11 да 13 гадзін у Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі пройдзе «Прамая тэлефонная лінія» па тэме «Гігіена працы жанчын». На пытанні адкажа доктар-гігіеніст С. П. Барысавец. Тэлефануйце на нумар 2-16-14.
Праект дзятлаўчан прыме ўдзел у абласным этапе
У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў занальны этап рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэяў для Беларусі». Конкурс «100 ідэяў для Беларусі» праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён скіроўвае маладых людзей на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулюе грамадзянскія ініцыятывы. На занальным этапе свае праекты прадставілі навучэнцы школ і