У Гродне працуе XVIII рэспубліканская выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2016”
23-24 верасня ў Гродне праходзіць XVIII рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2016”, у рабоце якой прымаюць удзел каля 150 прадпрыемстваў. Сваю прадукцыю яны размясцілі на закрытых і адкрытых пляцоўках цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман”. Сёлета экспазіцыя “Гродзеншчына турыстычная”, якая размясцілася ў асобным павільёне, прадстаўлена 25 ўдзельнікамі. Сярод іх – санаторыі і курорты