Аб’яднанняў па інтарэсах стала больш
Калі ідзеш па клідоры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, заглядваеш у кабінеты, то разумееш, што школьнікі ходзяць сюды з задавальненнем. Тут пануе творчая атмасфера, на тварах дзяцей — радасць ад цікавай работы. Заняткі ў Цэнтры — гэта не толькі карыснае баўленне вольнага часу, яны дапамагаюць назапасіць багаж уменняў
Ад выцінанкі да кікбоксінга
Мудрыя людзі кажуць: “Тое, што ўмееш, за плячыма не насіць”. Вельмі важна яшчэ ў дзяцінстве пачаць вучыцца карыснаму рамяству або заняцца спортам, а можна плённа сумяшчаць тое і другое. Дзе знайсці дастойных майстроў і трэнераў? Гэта можна зрабіць ва ўстанове дадатковай адукацыі, такой, як, напрыклад, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі