У Круцілавічах адкрыўся пасля рамонту фельчарска-акушэрскі пункт
У жыхароў аграгарадка Круцілавічы — дзве добрыя навіны, і ўсе яны звязаны з медыцынай. Па-першае, пасля рамонту тут адкрыўся абноўлены ФАП. Па-другое, яго ўзначаліла малады фельчар Анастасія Кот, якая прыбыла сюды працаваць у жніўні. Абноўлены медыцынскі аб’ект урачыста адкрылі прадстаўнікі раённай улады, духавенства, медыкі, работнікі мясцовых прадпрыемстваў і самі аграгарадкоўцы.
Датэрміновае галасаванне — чаму вырашылі аддаць свой голас загадзя?
У Беларусі доўжыцца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. Журналіст раённай газеты наведала Ленінскі ўчастак № 10 у гімназіі №1 горада Дзятлава ў чацвер 8 верасня. Ужо з моманту адкрыцця ўчастка камісіі сумаваць не прыйшлося. Літаральна за першыя паўгадзіны свой выбар зрабілі больш за дзясятак жыхароў райцэнтра. Хто і чаму вырашыў