За здаровы лад жыцця
Установы адукацыі Гродзенскай вобласці запрашаюць у спартыўныя залы ўсіх прыхільнікаў актыўнага вобраза жыцця для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Інфармацыя аб наяўнасці вольнага часу ў залах для заняткаў насельніцтва размешчана на сайце ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама http://edu.grodno-region.by/ru/
З дапамогай прафсаюзаў работнікам вернуты сродкі
У Гродзенскай вобласці з дапамогай прафсаюзаў работнікам за год вернуты больш як Br7 млрд. Пра гэта падчас выязнога прыёму прафсаюзных юрыстаў на Гродзенскай абутковай фабрыцы “Нёман” паведаміў галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Шышко. За 2015 год з дапамогай прафсаюзаў работнікам прадпрыемстваў і арганізацый вобласці ўдалося вярнуць