Прадстаўнік Беларусі Ivan выступіць у другім паўфінале “Еўрабачання-2016”
Прадстаўнік Беларусі Ivan (Аляксандр Іваноў) выступіць у другім паўфінале “Еўрабачання-2016”. Гэта стала вядома па выніках праведзенай жараб’ёўкі, паведамляе афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу. У другім паўфінале (12 мая) акрамя Беларусі выступяць Албанія, Аўстралія, Бельгія, Балгарыя, Данія, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Румынія, Сербія, Славенія, Швейцарыя і Украіна.