Святочная праграма
25 снежня 2015 г., Цэнтр культуры і народнай творчасці: 18.00 — святочны канцэрт “Сустрэчы на каляды”; 30 снежня 2015 г., пл. 17 Верасня: 11.00 — навагодні раённы святочны кірмаш “Навагодні сувенір”; 31снежня 2015 г., пл. 17 Верасня: 20.00 – 22.00, 00.30 – 04.00 — навагодняе прадстаўленне “На парозе Новы год”;
Парэцкі спіртзавод
Першыя звесткі пра яго стасуюцца з 1908 годам, калі мясцовы памешчык Ян Фларыян Стравінскі заснаваў у вёсцы Парэчча Пацаўскай воласці Слонімскага ўезда Гродзенскай губерні бровар для вытворчасці спірту. У Парэччы мясціўся і памешчыцкі маёнтак з паркам. У час перапісу насельніцтва 1897 года ў Парэччы налічылі 27 двароў і 168 жыхароў.
Сустрэча з маладымі спецыялістамі
Напярэдадні Новага года і Калядаў адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікоў арганізацый і службаў з маладымі спецыялістамі раёна. Распачалося мерапрыемства з прагляду стужкі пра Дзятлаўшчыну. На сацыяльна-эканамічным яе развіцці акцэнтаваў ўвагу старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І.І. Крахмальчык. Неабходную інфармацыю да ведама маладых спецыялістаў давялі таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці