За працу – пашана і ўзнагароды
Абласныя “Дажынкі”, якія праходзілі ў Дзятлаве 13 лістапада, крыху пасунулі раённую ўрачыстасць да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў. Шанаванне лепшых працаўнікоў прайшло 21 лістапада ў Цэнтры культуры Дзятлава. Запрашэнне на яго атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на вясновых, летніх, восеньскіх палявых работах, старанныя маладыя працаўнікі, ветэраны сельгасвытворчасці, перадавікі