Работнікі культуры адзначылі прафесійнае свята
На мінулым тыдні ў зале кінатэатра “Спадарожнік” у Дзятлаве адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры. Шмат цёплых словаў, задушэўных песень гучала на гэтым мерапрыемстве. Удзельнікі свята не скупіліся на ўсмешкі і добры настрой, бо віншаваць даводзілася сваіх калегаў. У зале сабраліся прадстаўнікі розных падраздзяленняў: спецыялісты раённага цэнтра культуры і
МЗС Францыі: савет ЕС вырашыў прыпыніць на 4 месяцы санкцыі адносна Беларусі
Савет ЕС прыняў рашэнне прыпыніць на 4 месяцы дзеянне санкцый адносна Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дзяржсакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Арлем Дэзір. “Ёсць рашэнне прыпыніць дзеянне абмежавальных мер на бліжэйшыя 4 месяцы”, – сказаў ён.
МПЗ распрацавала інструкцыю аб парадку кантролю за адпаведнасцю расходаў грамадзян іх даходам
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі зацвердзіла Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення кантролю за адпаведнасцю расходаў грамадзян іх даходам. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 31 жніўня 2015 года нумар 22, якая была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Разлік расходаў і даходаў будзе складацца за кожны каляндарны год на
Працэс галасавання станоўча ацэнены місіяй АБСЕ ў 95 працэнтах выпадкаў
Працэс галасавання станоўча ацэнены місіяй АБСЕ ў 95 працэнтах выпадкаў. Аб гэтым гаворыцца ў папярэднім заключэнні місіі, паведамляе БЕЛТА. Папярэднія вынікі гавораць: “Былі адзначаны некаторыя працэдурныя праблемы”. Агульная празрыстасць выбарчага працэсу атрымала негатыўную ацэнку ў 3 працэнтах справаздач. Місія таксама адзначае, што вялікай колькасці наглядальнікаў не дазволілі праверыць спісы выбаршчыкаў.