Беларусь і Літва дамаўляюцца аб узаемадзеянні ў галіне медыцыны
Дадзеныя пытанні разглядаліся ў час візіту ў Літву дэлегацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі на чале з першым намеснікам міністра Дзмітрыям Піневічам. Паездка адбылася па запрашэнні літоўскага боку. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемстве па ўвядзенні ў Літве сістэмы электроннага здароўя. Акрамя таго, адбылася сустрэча Дзмітрыя Піневіча з прэм’ер-міністрам Літвы Альгірдасам
Пасяджэнне з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі ў Гродне
Пытанні сацыяльнай абароны інвалідаў, іх рэабілітацыі, занятасці і працаўладкавання разгледжаны на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прайшло ў Гродне. Як падкрэсліла ў час знаёмства з прадпрыемствам «Цветліт» намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, старшыня Рэспубліканскага міжведамаснага савета, месца правядзення выязнога пасяджэння выбрана не выпадкова.
Павіншаванні прэзідэнту Латвіі ў сувязі з выбраннем
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Раймандса Веёніса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі. “Адносіны паміж нашымі дзяржавамі вызначаюцца дружалюбным і добрасуседскім характарам, зацікаўленасцю ў развіцці эканамічнага, гуманітарнага і культурнага дыялогу”, — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Раймандса Веёніса на пасадзе Прэзідэнта Латвіі будзе садзейнічаць умацаванню
Дзясяты Беларускі міжнародны медыяфорум
Дзясяты Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі” ўнясе важкі ўклад ва ўмацаванне даверу паміж краінамі. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам форуму. Форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. “Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць
Клопат пра бяспеку дзяцей
1 чэрвеня прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіў яе сумесна з работнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, раённай арганізацыяй таварыства ратавання на водах, раённым аб’яднаннем Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, прадстаўніцтвам “Белдзяржстрах”. Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства сталі вучні СШ №1
Залацінкі «шашачнай скарбонкі»
Раённы шашачны турнір вызначыў лепшыя каманды і лепшых шашыстаў дашкольных установаў У канцы мая ўжо чацвёрты раз раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму правёў раённы турнір па шашках “Шашачная скарбонка” з удзелам выхаванцаў установаў дашкольнай адукацыі. Традыцыйна спаборніцтвы прайшлі напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і былі прысвечаны гэтаму інтэрнацыянальнаму
Рыхтуемся да тэхагляду
Пытанне: у мяне аўтамабіль 2005 года выпуску (гэта значыць, цяпер яму ўжо 10 гадоў), на які тэрмін я магу прайсці тэхагляд: на год ці яшчэ на два гады? Адказ: у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дазвол на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху будзе выдадзены тэрмінам на адзін год.
Летні адпачынак школьнікаў
На пачатку мая спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з работнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму , раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, праўстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні праведзены маніторынг установаў адукацыі па падрыхтоўцы да летняга аздараўленчага перыяду. У 2015 годзе аздараўленне пройдуць 1015 дзяцей у 32 лагерах.
Санаторый “Радон”. Шлях да даўгалецця
Сакрэт даўгалецця да гэтае пары не вызначаны. Аднак, тым не менш, ёсць у яго ўніверсальнае правіла — клапаціцца пра сваё здароўе. Жыхару Польшчы Юзафу Карпеню дапамагае зрабіць гэта аздараўленне ў санаторыі “Радон” — “жамчужыне” дзятлаўcкай зямлі. Упершыню пан Юзаф прыехаў у гэтую ўстанову аховы здароўя па парадзе свайго знаёмага. Высокая
Гучаць песні для вяскоўцаў
Народныя песні, нумары сучаснай эстрады, вядомыя шлягеры мінулых гадоў — усё гэта складае аснову канцэртных праграмаў, з якімі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выступаюць у аддаленых і маланаселеных вёсках Дзятлаўшчыны. У маі яны сустрэліся з жыхарамі Падвялікага і Нянадавічаў, Яблынькі і Дзям’янаўцаў, Студзераўшчыны і