Сакрэт даўгалецця да гэтае пары не вызначаны. Аднак, тым не менш, ёсць у яго ўніверсальнае  правіла —  клапаціцца пра сваё  здароўе.

Жыхару Польшчы Юзафу Карпеню дапамагае зрабіць гэта аздараўленне ў санаторыі «Радон» — «жамчужыне» дзятлаўcкай зямлі.

Упершыню пан Юзаф прыехаў у гэтую ўстанову аховы здароўя  па парадзе свайго знаёмага.  Высокая якасць медыцынскага абслугоўвання,  патрэбныя фізіятэрапеўтычныя працэдуры — усё гэта станоўча паўплывала на агульны стан здароўя былога шахцёра. Менавіта гэта і з’явілася тым фактарам, што аздараўленне ў санаторыі «Радон» стала для яго своеасаблівай традыцыяй. Падтрымліваць яе  бацьку, дзядулю і прадзядулю дапамагаюць яго родныя. Гэта шасцёра дзяцей, пятнаццаць унукаў, праўнукі. Сёлета яны таксама дапамаглі набыць пуцёўку ў санаторый «Радон», паколькі ўпэўнены, што яго клімат спрыяе даўгалеццю іх роднага чалавека.

Сёлетні прыезд у санаторый «Радон» стаў для пана Юзафа ўжо дваццатым па ліку, своеасаблівым падарункам да 89-годдзя. Яго пан Юзаф адзначыць праз некалькі месяцаў. У сувязі з гэтым варта пажадаць яму моцнага здароўя, клопату з боку родных і блізкіх, а таксама яшчэ не адзін раз наведаць санаторый «Радон», які, па прызнанні самога пана Юзафа, за многія гады стаў для яго сапраўды родным.

А. ДУБРОЎСКАЯ

НА ФОТАЗДЫМКУ: пастаянны наведвальнік санаторыя «Радон» Юзаф Карпеня

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации