Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Віншуем вас з адным з галоўных дзяржаўных святаў нашай краіны – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабодаў чалавека. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання.
Наша задача – дамагацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар Дзятлаўшчыны заўсёды адчуваў надзейную абарону закона, каб кожная сям’я была сацыяльна абароненай.
Дарагія землякі, прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашага Дзятлаўскага раёна і нашай любімай Беларусі!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт