Новы сквер з’явіўся ў Казлоўшчыне

У нашай краіне праходзіць месячнік па восеньскай пасадцы дрэў і кустоў у населеных пунктах.

Акцыя «Дзень азелянення» пад лозунгам «Пасадзі дрэва» стартавала ў рамках глабальнай экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» для азелянення і навядзення парадку на зямлі.

200 маладзенькіх клёнікаў і ліпаў 14 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына высадзілі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі,  яго намеснікі, раённы Савет дэпутатаў, Дзятлаўскае РУП ЖКГ, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Казлоўшчынскі сельскі савет.

Па словах Андрэя Садоўскага, новы сквер можна назваць Пакроўскім у гонар свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы, калі ён быў пасаджаны.

Патлумачыў кіраўнік раёна і чаму выбралі менавіта Казлоўшчыну. Таму што яна трапіла ў абласную праграму развіцця аграгарадкоў і гарадскіх пасёлкаў. Праграма па добраўпарадкаванні фінансуецца за кошт мясцовага, раённага і абласнога бюджэтаў, сродкаў арганізацый і спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў.

Андрэй Садоўскі таксама зазначыў, што некалі на месцы, дзе саджаюць дрэўцы, знаходзілася лядовая пляцоўка без цвёрдага пакрыцця. Ёй ужо даўно ніхто не карыстаўся. Было прынята рашэнне пляцоўку ўбраць, а на гэтае месца пасадзіць дрэвы. А Дзятлаўскі лясгас выдзяліў саджанцы.

Варта зазначыць, што месячнік па пасадцы дрэўцаў яшчэ прадоўжыцца, таму кіраўнік раёна заклікаў нераўнадушных дзятлаўчан таксама далучыцца да гэтай добрай справы.

У Дзятлаве апошнім часам дрэвы былі высаджаны ў мікрараёнах вуліц Навагрудскай і Прытыцкага.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago