“100 ідэй для Беларусі”. У Дзятлаве прайшоў занальны этап моладзевага праекта

Ён сабраў маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў нашага, а таксама суседніх Навагрудскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў.

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла школьнікі, навучэнцы каледжаў і працоўная моладзь вынеслі на суд экспертаў свае наватарскія ідэі ў розных сферах.

У саставе журы былі прадстаўнікі як творчых, так і тэхнічных спецыяльнасцяў: дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Ваніслаўчык, першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык, педагог Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі Анатоль Ліннік, настаўнік фізікі Жыровіцкай сярэдняй школы Уладзімір Зіміч. Яны ацэньвалі актуальнасць і навізну ідэй, практычную значнасць і рэальнасць рэалізацыі конкурсных інавацыйных праектаў.

– Вы юныя, адораныя, крэатыўныя, і ў час рэпубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі” ў вас ёсць магчымасць не толькі паказаць свае ўменні і навыкі, але і пазнаёміцца, пасябраваць, – павітаў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – У вас усё наперадзе, і ад таго, як будзеце ўвасабляць у жыццё свае ідэі, залежыць будучыня Беларусі. Жадаю вашым педагогам заўжды ганарыцца сваімі вучнямі, а вам – цудоўна правесці час і цікава прадставіць свае работы. Конкурс праходзіць пад эгідай ГА “БРСМ”, слоганам гэтай моладзевай арганізацыі з’яўляецца: “Будучыню Радзімы ствараць маладым”, жадаю вам і ўсёй беларускай моладзі ў гэтым поспехаў і ўдачы.

– Сёлета стартаваў XIV сезон Рэспубліканскага моладзевага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, – прадоўжыла тэму першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Я рада, што яго рэгіянальны этап праходзіць на Дзятлаўшчыне. Спадзяюся, усе дастойна прадставяць свае праекты і атрымаюць задавальненне ад сустрэчы. Безумоўна, абласны і рэспубліканскі туры пакарацца не кожнаму. Удачы вам і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

У Дзятлаве на занальным этапе маладыя рацыяналізатары прадставілі каля двух дзясяткаў праектаў, пяць з якіх падрыхтавалі юныя жыхары нашага раёна. Ідэі тычыліся эканамічнай эфектыўнасці вырошчвання розных сельскагаспадарчых культур, догляду іх з дапамогай сучасных тэхналогій, атрымання энергіі з прыродных крыніц, у тым ліку ад спальвання лісця і пачаткаў кукурузы, стварэння развіваючых і пазнавальных гульняў, папулярызацыі сельскіх спецыяльнасцяў, сарціроўкі і перапрацоўкі бытавога смецця, многага іншага.

Усе ўдзельнікі занальнага этапу адзначаны сертыфікатамі конкурсу і прызамі ад раённых арганізацый ГА “БРСМ”.

Дыпломы пераможцаў заваявалі і паспрачаюцца за званне лепшых на абласным этапе аўтары шасці праектаў. У намінацы “Экалогія і выкарыстанне прыродных рэсурсаў” дыпломам пераможцы занальнага этапу адзначана Валерыя Брайчук, навучэнка Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна з праектам “Золата пад нагамі”. У намінацыі “Грамадства і сацыяльная сфера” – навучэнцы сярэдняй школы № 7 горада Навагрудка Крысціна Пракапенка, Юлія Аганоўская, Максім Коршун і Яўген Кур’ян з праектам “Лаўка сувязі”. У намінацыі “Лепшая бізнес-ідэя” – Аляксандра Жалевіч, навучэнка Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімшчыны з праектам “Паспяховы бізнес, або Лепшымі ягадамі ў свеце я клубніцы назаву”. Адразу дзве перамогі атрымалі навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Дзятлаўскага раёна: у намінацыі “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць” – Аляксей Умоўскі з праектам “Пясочная батарэя цеплавой энергіі”, у намінацыі “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі” – Лізавета Маліка з праектам “Камп’ютарная гульня “Брыгада Заслонава”.

Сярод працоўнай моладзі пераможцай у намінацыі “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства” стала Наталля Сіманава, спецыяліст СВК “Свіцязянка-2003” Карэліцкага раёна з праектам “Безлактознае малако”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

17 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

17 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

17 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

17 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

1 день ago