Падведзены вынікі абласнога этапу рэпубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”.

Свае праекты сярод іншых маладых рацыяналізатараў і вынаходнікаў Прынёмання прадстаўлялі двое жыхароў нашага раёна – пераможцы занальнага тура, навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук.

У намінацыі “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць” з праектам “Пясочная батарэя цеплавой энергіі” выступіў Аляксей Умоўскі.

У намінацыі “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі” – Лізавета Маліка з праектам “Камп’ютарная гульня “Брыгада Заслонава”.

Лізавета Маліка адзначана сертыфікатам конкурсу.

Аляксей Умоўскі стаў лідарам намінацыі і прадставіць наш раён і Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе “100 ідэй для Беларусі”.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации