10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца бацькі, – гэта пагроза суіцыдальных думак у падлеткаў.

Падлеткавы ўзрост – складаны і эмацыйна насычаны этап жыцця, калі маладых людзей чакаюць шматлікія выклікі. Адна з ключавых праблем –выяўленне прыкмет, якія могуць паказваць на наяўнасць крызіснай сітуацыі ў дзіцяці.

На што трэба звярнуць увагу? Адказ на гэта пытанне дала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Марына Сербін:

– Адным з першых трывожных сігналаў можа стаць рэзкая змена ў паўсядзённых паводзінах дзіцяці. Часта гэта выяўляецца ў адсутнасці апетыту, парушэнні сну, пагаршэнні паспяховасці ў школе, імкненні да сацыяльнай ізаляцыі. Кожная з гэтых прыкмет па асобнасці можа мець іншыя прычыны, але іх сукупнасць – нагода звярнуць увагу.

Эмацыйныя змены могуць сведчыць аб унутраных праблемах у падлетка. Дзіця можа праяўляць прыкметы хранічнай стомленасці, раздражняльнасці або быць пагружаным у песімістычныя разважанні.

Не менш трывожным сігналам з’яўляецца цікавасць да алкаголю ці наркотыкаў. Гэтыя рэчывы часта выкарыстоўваюцца дзецьмі і падлеткамі як спосаб адысці ад рэчаіснасці і справіцца з унутранымі праблемамі.

Захапленне тэмай смерці або самапашкоджанняў, якое праяўляецца ў цікавасці да змрочных фільмаў, кніг, музыкі, таксама можа ўказваць на наяўнасць унутраных цяжкасцей. Тут важна зразумець, што ляжыць у аснове – цікаўнасць або эмацыйны крызіс.

Дзеці і падлеткі, якія адчуваюць глыбокі ўнутраны боль, могуць паводзіць сябе агрэсіўна або дэманстраваць непрадказальныя паводзіны. Гэта свайго роду крык аб дапамозе, які не варта ігнараваць бацькам.

У нашай краіне кругласутачна можна атрымаць бясплатную псіхалагічную дапамогу па кароткім нумары 133.

Для навучэнцаў  Дзятлава і  Дзятлаўскага раёна, іх законных прадстаўнікоў псіхалагічная дапамога можа быць аказана педагогамі-псіхолагамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава па тэлефоне 8 (01563) 6-02-95.

Паважаныя бацькі! Ваша любоў, увага і гатоўнасць дапамагчы – лепшая абарона для дзіцяці. Не бойцеся звяртацца да спецыялістаў – гэта не слабасць, а важны крок дзеля дабрабыту дзяцей.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

12 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

12 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

13 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

13 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

14 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

14 часов ago