Categories: Падзеі

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Каштоўнасцю любой дзяржавы з’яўляецца клопат пра яго будучыню. Менавіта ад таго, што мы зробім сёння, ад таго, як мы паставімся да дзіцячых праблемаў цяпер, залежыць заўтрашні дзень. Дзеці — самае дарагое, што ў нас ёсць. У іх рукі мы перадаём нашу будучыню, ад іх залежыць, як будзе развівацца наша родная Беларусь.

Сёння дзяржава робіць усё для таго, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет нашы дзеці раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бедаў і нягодаў, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. Па-ранейшаму прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці застаюцца падтрымка мацярынства і дзяцінства, абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.

Дарагія землякі! Жадаем вам і вашым дзецям моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла, поспехаў. Дарыце дзецям клопат і увагу. Беражыце, абараняйце, паважайце, а галоўнае любіце іх!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago